Вызначэнне ІМЦ, глюкозы і ліпіднага профілю будзе ўключана ў абавязковыя аналізы медыцыны працы, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны. Міністэрства аховы здароўя хоча пашырыць сферу правядзення перыядычных лячэбна-працоўных аглядаў і ўключыць у іх прафілактыку атлусцення.
Намеснік кіраўніка ведамства расказаў журналістам, што частка абследаванняў з дзейснай праграмы «40 плюс» будзе перададзена ў медыцыну працы ў якасці абавязковай прафілактыкі.
— Кожны раз, калі пацыент прыйдзе на абследаванне, яго ўзважваюць, вымяраюць, вылічаць ІМЦ і ацэняць змены", — сказаў Войцех Канечны.
Намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што змены трэба ўводзіць як мага хутчэй, з Новага года.
IAR/яс